5 траўня 2024, Нядзеля, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя скасавала абмежаванні на ўезд турыстаў з Беларусі

Грэцыя скасавала абмежаванні на ўезд турыстаў з Беларусі

Але ўмовы ўсё ж ёсць.

14 траўня ўрад Грэцыі апублікаваў распараджэнне, згодна з якім дазволены ўезд грамадзянам Еўразвязу і трэціх краін, у тым ліку і Беларусі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Міністэрства турызму Грэцыі.

Для турыстаў скасаванае патрабаванне аб абавязковым сямідзённым карантыне па прыездзе. Аднак для ўезду ў краіну ўсё ж ёсць умовы.

Для ўезду ў Грэцыю неабходна запоўніць форму на сайце ww.travel.gov.gr не пазней, чым за дзень да прыбыцця. Акрамя таго, турыст таксама павінен падаць адзін з наступных дакументаў:

- Пасведчанне аб вакцынацыі не менш чым за 14 дзён да паездкі («Спутнік V» і вакцыны, прызнаныя ЕЗ);

- Даведка аб наяўнасці адмоўнага ПЦР-тэсту за 72 гадзіны да вылету для дарослых і дзяцей 5 гадоў і старэй;

- Даведка пра перанесенае захворванне або тэст на антыцелы, сапраўдныя ад 2 да 9 месяцаў з дня выдачы. Дакумент павінен быць выдадзены адпаведным дзяржаўным органам, рэферэнтнымі лабараторыямі краіны паходжання або транзіту або дзяржаўнымі ці прыватнымі лабараторыямі ў гэтай краіне пры ўмове, што такія прыватныя лабараторыі маюць сертыфікацыю кампетэнтнага нацыянальнага органа сертыфікацыі. Дакумент павінен быць на ангельскай, французскай, нямецкай, італьянскай, гішпанскай або расейскай мовах і ўключаць імя асобы, як яно ўказанае ў пашпарце.

Нагадаем, што па вяртанні з Грэцыі ў Беларусь дзейнічае правіла самаізаляцыі на 10 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках