4 траўня 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан пачаў вучэнні на фоне напружанасці на мяжы з Арменіяй

1
Азербайджан пачаў вучэнні на фоне напружанасці на мяжы з Арменіяй

Манеўры прадоўжацца да 20 траўня.

У Азербайджане стартавалі вучэнні, у якіх будуць удзельнічаць да 15 тыс. вайскоўцаў, паведамляе Мінабароны краіны.

Манеўры прадоўжацца да 20 траўня, у іх будуць задзейнічаныя да 300 адзінак бронетэхнікі, блізу 400 ракетна-артылерыйскіх установак, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, мінамёты і процітанкавыя сродкі, да 50 адзінак ваеннай авіяцыі і беспілотных лётных апаратаў (БПЛА).

«Асноўная ўвага будзе аддадзеная кіраванню, прывядзенню ў баявую гатоўнасць і перагрупоўцы войскаў з улікам баявога досведу, назапашанага ў айчыннай вайне (так Баку называе ўзброены канфлікт з Ерэванам у Нагорным Карабаху восенню 2020-га. – РБК)», – заявіла ўстанова. Вайскоўцы таксама выканаюць задачы прадухілення правакацый незаконных узброеных фармаванняў і правядзення контраперацый нейтралізацыі тэрарыстаў, дадалі ў Мінабароны.

Азербайджан абвесціў пра намер правесці вучэнні 12 траўня. У той самы дзень Мінабароны Арменіі заявіла, што азербайджанскія ўзброеныя сілы «на падставе “ўдакладнення межаў” спрабавалі правесці пэўныя працы на адным з памежных адрэзкаў». Працы спыніліся пасля ўмяшання армянскіх вайскоўцаў. 13 траўня, на сцвярджэнне Ерэвана, УС Азербайджана «распачалі чарговую правакацыю» ў дачыненні да Арменіі і паспрабавалі рушыць наперад на дзяржаўнай мяжы ў раёнах Вардэніса (Гегаргунікская вобласць) і Сісіяна (Сюнікская вобласць).

Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян назваў тое, што здарылася, замахам на суверэнітэт краіны. Паводле ягоных словаў, азербайджанскія вайскоўцы прасунуліся на 3,5 км углыб тэрыторыі Арменіі і спрабавалі акружыць возера Сеўліч. Пашынян таксама абвінаваціў Баку ў спробе справакаваць лакальны канфлікт. 14 траўня в.а. прэм'ера запытаў у Расеі ваенную дапамогу на падставе дамовы 1997 года. Пра гатоўнасць такой дапамогі, паводле словаў армянскага прэм'ера, ужо заявіла Францыя.

МЗС Азербайджана раней заявіла, што мяркуе неадэкватнай рэакцыю Ерэвана, бо паводле трохбаковага пагаднення ад 10 лістапада 2020 года ў Кельбаджарскім і Лачынскім раёнах Азербайджана, якія знаходзяцца на мяжы з Арменіяй, ідзе працэс размяшчэння памежных сілаў рэспублікі.

16 траўня кіраўніца прэс-службы МЗС Лэйла Абдулаева назвала абвінавачванні ў парушэнні суверэнітэту Арменіі беспадстаўнымі. Паводле ейных словаў, за апошнія месяцы паміж бакамі ўзнікалі рознагалоссі з нагоды памежных пытанняў і ўсе яны былі ўрэгуляваныя шляхам перамоваў. Азербайджан мяркуе, што правакацыйныя заявы Арменіі звязаныя з перадвыбарнай сітуацыяй у гэтай краіне, дадала прадстаўніца МЗС.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раскрытыкаваў дзеянні Азербайджана. У апублікаваным на армянскай мове паведамленні ў сваім Facebook ён заклікаў азербайджанскія ўлады адвесці войскі. Дзярждэпартамэнт ЗША мяркуе перамяшчэнне азербайджанскіх вайскоўцаў на мяжы з Арменіяй правакацыяй, якую неабходна спыніць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках