10 траўня 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакавальныя лічбы: за дзесяць гадоў прадукты ў Беларусі падаражэлі на 400-1100%

23
Шакавальныя лічбы: за дзесяць гадоў прадукты ў Беларусі падаражэлі на 400-1100%

А заробкі толькі зменшыліся.

Мы прывыклі да сярэдніх 5-8% за год. Пры гэтым часцяком афіцыйная інфляцыя не супадае па адчуваннях з тым ростам коштаў, што мы назіраем у краме. Але статыстычныя органы і тут збіраюць падрабязную інфармацыю. Myfin.by паглядзеў, як мяняліся кошты адных і тых жа прадуктовых пазіцый з красавіка 2011 да красавік 2021-га. Лічбы здзівяць нават звыклых да высокай інфляцыі беларусаў.

Журналісты згрупавалі прадукты харчавання па некалькіх катэгорыях, каб было зручней іх параўноўваць. У параўнанні ўдзельнічаюць ідэнтычныя прадукты харчавання з так званай «крамы Белстата».

У катэгорыі «крупы і кашы» максімальнае падаражанне закранула дзіцячыя малочныя сумесі (+802%), дзіцячыя кашы (+578%) і локшыну (+591%). Затое адносную цэнавую стабільнасць паказалі грачаныя крупы, дадалі на гэтым фоне ўсяго 98%.

Хлебабулачныя вырабы, кошты якіх рэгулюе дзяржава, таксама паказваюць уражальны рост з 2011 года. Аржаны хлеб падаражэў на 770%, булкі дадалі 913% у цане. З прысмакаў сярэднімі тэмпамі даражэў шакалад (+554%), марозіва расло ў кошце хутчэй (+895%).

Рэкордны рост коштаў у прадуктах харчавання прадэманстравала далікатэсная вэнджаная рыба - гэта катэгорыя дадала неймаверныя 1124% за 10 гадоў. Гэта больш за 128% на год. Агулам кошты мяса і рыбы выраслі прыкладна на 400% за дзясяцігоддзе.

Каўбасныя вырабы даражэлі прыкладна з той жа хуткасцю, што і мяса, нават некалькі мацней. У гэтай катэгорыі лідарамі сталі сыравэнджаныя каўбасы з дадаткам у 501%. Вараная каўбаса падаражэла на 416%.

Ніяк не адбіліся старанні дзяржавы ў стрымліванні коштаў малочных прадуктаў харчавання. Усе яны даражэлі прыкладна з той жа хуткасцю, што і прадукты з нерэгуляванымі коштамі. На 737% выраслі кошты малака, на 724% падаражэла сметанковае масла.

У катэгорыі «гародніна і садавіна» самы сціплы рост коштаў паказала капуста. За 10 гадоў яна падаражэла ўсяго на 87%. А вось беларуская бульба дадала ў кошце 367%, яблыкі падаражэлі на 350%, а імпартныя бананы на 481%.

Варта таксама памятаць, што сярэдні заробак у Беларусі з красавіка 2011 да красавіка 2021 вырас на 786% з 156,3 рубля да 1384,7 рубля, а значыць, агулам інфляцыя была прыкладна на ўзроўні росту даходаў. Такі сярэдні беларус 2021 года зможа на свой заробак набыць больш гародніны і садавіны, чым беларус 2011-га года, але менш вэнджанай рыбы, марозіва і дзіцячага харчавання. Нюанс толькі ў тым, што кошты растуць для ўсіх аднолькава, а прыбыткі - у кожнага па-рознаму.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках