У Барысаве на клумбе заўважылі каралеўскую змяю
2- 4.05.2021, 12:41
- 15,546
Мясцовыя жыхары выклікалі ратавальнікаў.
2 траўня на вуліцы Ватуціна ў Барысаве на клумбе была заўважаная экзатычная змея. Мясцовыя жыхары выклікалі ратавальнікаў.
Як патлумачыў ex-press.by заводчык змей, гэта Lampropeltis triangulum elapsoides або каралеўская змяя. Належыць да роду неядавітых змей і сямейства выжовых. Асноўнае месца пражывання - Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Мексіка.
Хутчэй за ўсё, змяя ўцякла ад гаспадароў.