10 траўня 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане да 9 траўня ветэранам выплацяць больш за 2000 даляраў, а ў Беларусі – нічога

19
У Казахстане да 9 траўня ветэранам выплацяць больш за 2000 даляраў, а ў Беларусі – нічога
Фота: БелТА

Замест грошай ветэранам часцяком прапануюць прадукты харчавання і асабістай гігіены.

Выплаты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ) да Дня Перамогі ў Расеі выявіліся ніжэйшымі, чым у Казахстане і Узбекістане, а ў Беларусі іх наогул няма, піша сайт meduza.io.

Замест грошай у Беларусі ветэранам часцяком прапануюць прадукты харчавання і асабістай гігіены: мыла, грэчку, цукеркі, што шмат у чым выглядае зневажальна.

У Расеі ветэранам да 9 траўня выплацяць па 130 даляраў. Ва Узбекістане выплата складзе 12 мільёнаў сумаў (амаль 1500 даляраў), у Казахстане ўлады накіруюць ветэранам па мільёну тэнге (2330 даляраў).

У 2020 года з нагоды 75-й гадавіны Перамогі ветэранам і інвалідам ВАВ у Расеі выплацілі па 1000 даляраў, працаўнікам тылу і былых вязням канцлагераў - па 670 даляраў. Планавалася, што гэтыя выплаты атрымаюць амаль мільён расейцаў.

Ва Узбекістане выплаты да 75-годдзя Перамогі склалі па 10 мільёнаў сумаў (950 даляраў), у Казахстане - па мільёну тэнге (2330 даляраў).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках