2 траўня 2024, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі на парадзе перамогі загарэлася вайсковая тэхніка

6
У Расеі на парадзе перамогі загарэлася вайсковая тэхніка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт адбыўся ў Кемераве.

Падчас параду перамогі ў Кемераве загарэўся вайсковы аўтамабіль, які рухаўся ў калоне. Відэа з'явілася ў Telegram-канале «Інцыдэнт Кузбас».

Механік-кіроўца паспрабаваў збіць полымя ў маторным засеку вогнетушыльнікам, аднак той выявіўся нядзейным. Агонь здалелі патушыць анучай.

Раней паведамлялася, што ва Уфе 7 траўня на рэпетыцыі парада перамогі загарэўся савецкі лёгкі танк Т-26. На корпус баявой машыны пралілася паліва, якое пасля запалілася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках