19 сакавiка 2024, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды прапаў Кубракоў?

46
Куды прапаў Кубракоў?
ІВАН КУБРАКОЎ

У МУС з'явіўся «часовы выканаўца абавязку міністра».

14 чэрвеня дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА ў навіне пра навабранцаў і ўхіленне ад вайсковага абавязку прадставіла першага намесніка міністра МУС Юрыя Назаранку як «часовага выканаўцу абавязку міністра ўнутраных спраў», піша telegraf.by.

У прэс-службе так званай рады рэспублікі таксама паведамляюць пра «часовага» міністра.

У той жа час, на сайце МУС Беларусі ў раздзеле пра кіраўніцтва ведамства кіраўніком значыцца Іван Кубракоў.

Апошні раз кіраўнік МУС Іван Кубракоў з'яўляўся ў якасці міністра МУС 26 траўня. Ён выступаў пасля Аляксандра Лукашэнкі перад дэпутатамі на тэму становішча ў краіне на фоне экстраннай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair.

Міністр тады рапартаваў пра зніжэнне пратэстнай актыўнасці. «У той жа час маніторынг сітуацыі паказвае, што на гэтым фоне ўвага замежных каардынатараў перамыкаецца на захаванне апазіцыйных настрояў, кансалідацыю радыкальных элементаў у інтэрнэт-асяроддзі, а таксама працу сярод сацыяльных груп, у мэсэнджарах і сацыяльных сетках», - заявіў Іван Кубракоў.

Усюдыісныя ТГ-каналы ніяк не закранулі тэму знікнення міністра ў сваіх злівах. Якія ж варыянты могуць быць? Напрыклад, адпачынак або хвароба. Як правіла, пра адстаўку міністраў становіцца вядома адразу. Як і аб прызначэнні новага кіраўніка міністэрства.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках