Беларускія банкі пачалі адключаць ад міжнародных аплатных сістэм
42- 16.06.2021, 15:18
- 121,354
Першымі дзеянне санкцый адчулі Белгазпрамбанк, Белаграпрамбанк і БелВЭБ.
Беларускія банкі ўжо адчуваюць на сабе санкцыі, паведамляе выданне «Інфабанк».
«У адным з тэлеграм каналаў з'явілася паведамленне аб тым што аплатная сістэма Payoneer перастала выводзіць сродкі на карты беларускіх банкаў, у гэты спіс увайшлі Белгазпрамбанк, Белаграпрамбанк і БелВЭБ», - адзначае профільнае выданне.
У гэты момант журналісты адправілі запыт прадстаўнікам аплатнай сістэмы Payoneer для пацверджання гэтай інфармацыі.
Нагадаем, што Еўразвяз актыўна рыхтуе чацвёрты пакет эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, які прадугледжвае і абмежаванні фінансавых аперацый з беларускімі банкамі.
Раней лідары беларускай апазіцыі неаднаразова заклікалі краіны Захаду ўвесці жорсткія сектаральныя санкцыі супраць рэжыму ў Менску, у тым ліку і адключыць банкаўскую сістэму Беларусі ад SWIFT.
10 чэрвеня Еўрапейскі парламент ухваліў рэзалюцыю аб Беларусі. У рэзалюцыі, акрамя палітычных заяваў, гаворка ідзе і пра эканамічныя санкцыі. Рэзалюцыя вітае адключэнне банкаў ад SWIFT і сектаральныя санкцыі ў нафтаперапрацоўчай, калійнай і іншых галінах.