2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час Лукашэнкі заканчваецца»: чаму сышоў Шэйман?

17
Час Лукашэнкі заканчваецца»: чаму сышоў Шэйман?

У апараце дыктатара ходзяць чуткі, страхі і засцярогі.

Віктар Шэйман быў найбліжэйшым хаўруснікам Лукашэнкі з самага пачатку ягонай «кар'еры» і заставаўся ім да 11 чэрвеня, калі вечарам у пятніцу было абвешчана аб ягонай адстаўцы. Учора адстаўка была пацверджана афіцыйна.

Чаму гэта адбылося менавіта цяпер і што будзе за адстаўкай, разбіралася Deutsche Welle.

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юры Дракахруст называе некалькі версій.

«Адна з іх - здароўе. Іншая версія, спрыяльная для пратэстоўцаў, - пацукі бягуць з карабля. І трэцяя версія - інтрыгі, як у 2008 годзе, калі ці то Віктар Лукашэнка, ці то іншыя юныя фігуры «з'елі» Шэймана, канкурыруючы за кіраванне сілавымі структурамі (у 2008 годзе Шэйман быў вызвалены ад пасады кіраўніка Савета бяспекі пасля выбуху ў Дзень Незалежнасці - Рэд ). Шэйман, я думаю, на погляд многіх, занадта даўно ў гэтай камандзе. Хутчэй за ўсё нехта ў апаратнай барацьбе яго падолеў».

Экс-падпалкоўнік КДБ Валер Костка нагадвае, што Віктару Шэйману 26 траўня споўнілася 63 гады: «Гэта ж не ўзрост для палітыка, значыць ёсць нейкія сур'ёзныя прычыны. Адной з іх можа быць здароўе, але я сумняваюся ў рэальнасці гэтых чутак. Больш я схіляюся да таго, што час Лукашэнкі заканчваецца, і магчыма, Шэйман будзе выконваць нейкую іншую місію, якая нікому невядомая, акрамя іх дваіх. Такіх людзей ад сябе проста так не адпускаюць. Калі б Лукашэнка планаваў знаходзіцца доўга ва ўладзе, то Шэйман быў бы ўвесь час побач».

Згодны з тым, што ў Віктара Шэймана яшчэ будзе асаблівая місія і палітычны аналітык Пётр Кузняцоў. Праўда, гаворка аб місіі іншага кшталту: «Ёсць упэўненасць, што гэта не проста адстаўка, гэта можа быць звязана з будучымі еўрапейскімі эканамічнымі санкцыямі. Калі гэтыя санкцыі будуць такімі, як цяпер чакаецца, то яны моцна паўплываюць на прыток валюты ў краіну. І я мяркую, што Шэйман можа займацца нейкімі непразрыстымі справамі, шэрымі эканамічнымі схемамі для таго, каб рэсурсы рэжыму не вычарпаліся цалкам».

«Многія ўважалі Шэймана за «сімвал стабільнасці». Калі «сімвал» сыходзіць, то ў апараце, вядома, ходзяць ўсякія чуткі, страхі, засцярогі: «Ну ўжо калі Шэйман пайшоў, то значыць не ўсё так проста», - мяркуе Юры Дракахруст.

Віктар Шэйман - адзін з найбольш блізкіх і верных чыноўнікаў дыктатара. Шэйман быў кіраўнік спраў самазванца з 2013 года.

Ён падазраецца ў датычнасці да забойства апанентаў беларускіх уладаў у 1999 годзе - былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Тады ён займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

У тым, што Шэйман быў датычны да іх забойства, упэўнены і былы баец САХРу Юрый Гараўскі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках