11 траўня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі ўпалі, двое адляцелі на некалькі метраў»

7
«Людзі ўпалі, двое адляцелі на некалькі метраў»

Відавочца расказаў пра тое, як учора ад маланкі пацярпелі людзі.

Учора на возеры каля Менска падчас навальніцы маланка ўдарыла ў дрэва, пад якім хаваліся пяцёра маладых людзей. На месцы загінула дзяўчына, чацвёра хлопцаў апынуліся ў лякарні. Відавочца здарэння Аляксандр расказаў карэспандэнту Zerkalo пра тое, як адбыўся няшчасны выпадак і як людзі спрабавалі дапамагчы пацярпелым.

Нагадаем, 17 ліпеня каля сталіцы была навальніца. У гэты час кампанія з пяці чалавек знаходзілася побач з возерам у Стайках. Яны надумалі схавацца пад дрэвам, а ў яго ўдарыла маланка. Дзяўчыну выратаваць не здолелі, а чатыры хлопцы – 29, 28, 26 і 25 гадоў – шпіталізаваныя.

Сёння Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што стан пацыентаў ацэньваецца як сярэднецяжкі. Лекары рыхтуюць іх да аперацый: будуць выдаляць пашкоджаныя апёкамі тканкі, пасля праводзіць пластыку.

Відавочцам страшнага здарэння быў Аляксандр. Мужчына разам з прыяцелямі блізу 17-й прыехаў на возера на машыне, збіраліся пасмажыць шашлык. Праз невялікі час пайшла залева, грымоты спачатку гучалі ў аддаленні, потым грымнула побач.

– Мы схаваліся ад дажджу пад адкрытымі дзвярыма багажніка. Убачылі, як пяць чалавек схаваліся пад лісцевым дрэвам, сярод іх была адна дзяўчына. У возеры ў гэты час прадаўжалі купацца некалькі чалавек, – згадвае Аляксандр.

На вачах у Аляксандра і ягоных сяброў разрад маланкі ўдарыў у дрэва, ён прыйшоўся на другі-трэці ўзровень галінак знізу. Адна вялікая галінка зламалася і ўпала ўніз, адначасова з гэтым двух хлопцаў адкінула з-пад кроны на некалькі метраў убок.

– Усе людзі пад дрэвам упалі. Мабыць, разрад маланкі пайшоў па зямлі да возера і «куснуў» людзей у вадзе – яны імгненнем выскачылі на бераг. А мы адразу кінуліся да людзей на зямлі, каб дапамагчы, пачалі выклікаць хуткую.

Падбегшы, відавочцы зразумелі, што дзяўчыне ўжо дапамагчы нельга: яна загінула на месцы. З чатырох хлопцаў адзін быў у цяжкім стане, знаходзіўся без прытомнасці. Ва ўсіх ад удару маланкай ногі сталі сіняга колеру ад апёкаў.

– З намі быў Уладзімір, ён дальнабойнік, чалавек дасведчаны, шмат усяго бачыў. Ён адразу пачаў рабіць масаж сэрца і штучнае дыханне хлопцу, які знаходзіўся без прытомнасці. Праз некаторы час той пачаў варушыцца.

Хвілінаў праз дваццаць да месца здарэння прыехалі медыкі на трох-чатырох рэанімабілях. Пацярпелых адразу павезлі ў лякарню. На месцы была і яшчэ адна медыцынская брыгада. Праз некаторы час да возера прыехала следчая група, якая папрасіла відавочцаў застацца для паказанняў. Следчыя дзеянні доўжыліся прыкладна да 22-й.

– Высветлілася, што гэтыя пяцёра чалавек – гэта не адна кампанія. Разам былі трое хлопцаў і асобна ад іх – дзяўчына, яе клікалі Крысціна, з хлопцам. Хтосьці з іх быў са шчанюком, мы яго падабралі, і цяпер ён у майго сябра дома. Просім, каб адгукнуліся сваякі гаспадара сабакі і забралі яго.

На гэты момант вядома, што загінулая дзяўчына Крысціна – адзінае дзіця ў сям'і. Яна жыла ў мікрараёне Шабаны і працавала ў краме «Міла». Яе хлопца клічуць Аляксандр, ён цяпер у лякарні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках