23 траўня 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуецца застацца дома

4
Беларусь рыхтуецца застацца дома

Усе разам мы выйдзем у адпачынак і вернемся да працы ва ўжо новай краіне.

Прадпрымальнікі аднымі з першых падтрымалі пратэст. Хтосьці дапамагаў аплачваць лекаванне тым, хто прайшоў СІЗА і ЦІПы, іншыя хавалі пратэстоўцаў у сябе ў бакоўках, падвозілі ваду і кветкі. Калі быў абвешчаны агульнанацыянальны страйк, прадпрымальнікі зачынілі свае кавярні і крамы і паехалі да сценаў заводаў падтрымліваць страйк, піша тэлеграм-канал «Менск разам!».

Бізнэс разумее, наколькі важна працаваць і развівацца ў нармальным канкурэнтным асяродку, дзе ўсталяваныя адэкватныя падаткі, дзе выдаюць крэдыты на развіццё, дзе можна проста спакойна працаваць.

Цяпер Беларусь рыхтуецца застацца дома. У нас застануцца нашы крамы і вытворчасці, нашы супрацоўнікі не будуць звольненыя. Проста момант, усе разам мы выйдзем у адпачынак і вернемся да працы ва ўжо Новай Беларусі.

Каб сысці ў адпачынак, трэба падрыхтавацца фінансава і маральна, падрыхтаваць сваіх супрацоўнікаў. Папярэдзіць. І вы, і яны будуць шчаслівыя адпачыць. Да таго ж наперадзе нас чакае шмат працы.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках