19 сакавiка 2024, aўторак, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне прапанавалі пазбаўляць грамадзянства праз пашпарты РФ

15
Ва Украіне прапанавалі пазбаўляць грамадзянства праз пашпарты РФ

Аўтарамі ініцыятывы выступілі тры дэпутаты.

Ва ўкраінскую Вярхоўную раду ўнеслі прапановы пра змены ў закон «Аб грамадзянстве Украіны», якія прадугледжваюць яго аўтаматычную страту «ў выпадку добраахвотнага набыцця» пашпарта РФ, піша сайт DW.

Тэкст законапраекта і суправаджальныя дакументы зарэгістраваныя 23 ліпеня. Аўтарамі ініцыятывы выступілі дэпутаты Мікалай Княжыцкі (фракцыя «Еўрапейская салідарнасць»), Наталля Піпа («Голас») і Аксана Саўчук (пазафракцыйны заканадавец).

Тэкст законапраекта не апублікаваны, аднак у апавяшчэнні на афіцыйным партале Рады Расея называецца «дзяржавай-агрэсарам».

У дэкларацыі чыноўнікаў Украіны ўключаць графу аб наяўнасці грамадзянства іншых краін

Да гэтага, 23 ліпеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 16 ліпеня «Аб дадатковых мерах каардынацыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы грамадзянства».

Згодна з гэтым рашэннем мяркуецца ўнесці ў дэкларацыі ўкраінскіх чыноўнікаў новую графу аб наяўнасці грамадзянства іншых краін або права на жыхарства.

Козак: Грамадзянства РФ атрымаў амаль 1 млн украінцаў

Між тым намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Дзмітрый Козак, які з пачатку мінулага года курыруе тэматыку расейска-ўкраінскіх дачыненняў, паведаміў 20 ліпеня, што з 2016 да 2020 года грамадзянства Расеі атрымаў амаль 1 млн украінцаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках