10 траўня 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай жа на нашых вуснах будуць імёны сапраўдных Герояў»

2
«Хай жа на нашых вуснах будуць імёны сапраўдных Герояў»
Фота: AFP

Не пра тых мы гаворым.

Хацелася б пагаварыць пра людзей, якія мужна, нягледзячы на катаванні і здзекі, засталіся адданымі сваім ідэям, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Давайце лепш казаць пра Мікалая Статкевіча, які правёў за свае погляды ў турмах шмат год, але які застаўся такім жа ўстойлівым!

Давайце казаць пра Сяргея Ціханоўскага, які з-за кратаў горда ўздымае сціснуты кулак.

Давайце казаць пра Паўла Севярынца, які са смелай і ўпэўненай усмешкай сустракаў прысуд так званага суда!

Давайце пагаворым пра Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Разановіча, Сяргея Раманава - анархістаў-партызан, якім можа пагражаць смяротнае пакаранне, але гэта не прымусіла іх даваць паказанні на сваіх таварышаў.

Давайце пагаворым пра Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, маладога анархіста, якому ледзь стукнула 21, але які нават пад катаваннямі і здзекаваннямі захоўваў маўчанне.

Давайце ўзгадаем Уладзіміра Неронскага, чыя вера ў справядлівасць не дае карнікам зламаць яго ва ўмовах ШІЗА.

Прыводзіць можна яшчэ мноства годных прыкладаў стойкасці і волі.

Прапаганда хоча пасеяць у нас страх і недавер. Мы не павінны даць ім магчымасці дамагчыся жаданага. Няхай жа на нашых вуснах будуць імёны герояў, годных сыноў нашых продкаў!

Давайце скажам ім, што ганарымся імі.

А лепш за ўсё скажам ім гэта асабіста, калі вызвалім іх. Пара рыхтавацца да супраціву!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках