10 траўня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ забараніў РФ выдаваць на радзіму яшчэ аднаго беларуса

6
ЕСПЧ забараніў РФ выдаваць на радзіму яшчэ аднаго беларуса

Яго імя не выдаецца.

Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) забараніў Расеі выдаваць на радзіму грамадзяніна Беларусі, які ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Пра гэта паведамляе расейскі камітэт «Грамадзянскае садзейнічанне».

ЕСПЧ ужыў правіла 39 - ахоўную меру, якая абавязвае дзяржаву распачаць неадкладныя дзеянні для захавання жыцця і здароўя заяўніка. Яно выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Жыхар Беларусі не можа быць экстрадаваны на радзіму да вынясення канчатковай пастановы ЕСПЧ.

Імя беларуса не называецца - суд у Страсбургу заклікаў захаваць ананімнасць заяўніка для яго бяспекі.

Нагадаем, раней Расея выслала ў Беларусь чэмпіёна свету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксея Кудзіна. На радзіме на яго распачалі крымінальную справу пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня паводле арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак). Максімальнае пакаранне паводле артыкула - да пяці гадоў пазбаўлення волі. Спартоўца затрымалі ў Маскве 21 студзеня. Расея выдала Кудзіна Беларусі нягледзячы на тое што 21 ліпеня ЕСПЧ забараніў яго экстрадыцыю праз пагрозу пераследу і катаванняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках