6 траўня 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая структура ЮКОС адсудзіла ў Расеі ў арбітражы кампенсацыю $ 5 мільярдаў

4
Былая структура ЮКОС адсудзіла ў Расеі ў арбітражы кампенсацыю $ 5 мільярдаў
Фота: НТВ

Пастанова была прынятая судом у Гаазе.

Міжнародны арбітраж пад эгідай Сталага трацейскага суда ў Гаазе прысудзіў былой структуры групы ЮКОС - кампаніі Yukos Capital Sarl - кампенсацыю $ 5 млрд, у тым ліку адсоткі і протары, у спрэчцы з Расеяй. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на нідэрландскі фонд Yukos і выданне Global Arbitration Review. Гаворка ідзе аб спрэчцы, асобным ад асноўнай міжнароднай справы ЮКОС.

Паводле звестак фонду Yukos арбітраж пастанавіў, што "Расея незаконна экспрапрыявала пазыкі, якія Yukos Capital выдаў сваёй былой матчынай кампаніі, і не дала здзейсніцца правасуддзю ў гэтай справе ў расейскіх судах". Падставай для разгляду спрэчкі стала пагадненне да Энэргетычнай хартыі. Расея падпісала яго ў 1994 годзе, часова ўжывала, але не ратыфікавала.

Yukos Capital першапачаткова патрабавала ад Расеі кампенсацыі 13 мільярдаў даляраў. Там сцвярджалі, што фонд выдаў ЮКОС пазыкі на мільярды даляраў, якія не былі вернутыя праз банкруцтва і ліквідацыю кампаніі паводле пастаноў расейскіх улад.

Прадпрыемствы ЮКОС "Юганскнефтегаз" і "Самаранефтегаз" пазычылі ў Yukos Capital 11,2 млрд расейскіх рублёў і 2,4 млрд расейскіх рублёў.

У лютым 2020 года апеляцыйны суд Гаагі пацвердзіў, што Расея павінна выплаціць $ 50 млрд паводле пазову былых акцыянераў ЮКОС. Расея абскардзіла вырак суда. Мінюст РФ чакае, што Вярхоўны суд Нідэрландаў, які разглядае скаргу, вынесе прысуд да канца 2021 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках