19 траўня 2024, Нядзеля, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Ізраіля асудзіла выказванне Лукашэнкі пра габрэяў

МЗС Ізраіля асудзіла выказванне Лукашэнкі пра габрэяў

Часовы кіраўнік амбасады Беларусі ў Ізраілі выкліканы для гутаркі.

Міністэрства замежных спраў Ізраіля асудзіла выказванне Лукашэнкі, піша Jerusalem Post.

Гаворка ідзе пра выступ Лукашэнкі на мерапрыемства 3 ліпеня мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». Ён, між іншым, заявіў, што распачатае расследаванне злачынстваў нацыстаў у Беларусі, каб даказаць «Халакост беларускага народа: «Габрэі змаглі гэта даказаць. Увесь свет сёння схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам у іх паказаць».

Міністэрства замежных спраў Ізраіля заявіла ў аўторак у заяве, што каментары Лукашэнкі былі «непрымальнымі».

Намеснік Генеральнага дырэктара Аддзела Еўразіі і Заходніх Балкан Міністэрства замежных спраў Ізраіля Гэры Корэн выклікаў часовага кіраўніка пасольства Беларусі ў Ізраілі для размовы.

Падчас Халакосту ў Беларусі было забіта амаль 800 000 габрэяў (90% габрэйскага насельніцтва). У той час як у некаторых іншых краінах мясцовае насельніцтва дапамагала нацыстам забіваць мясцовых габрэяў, беларусы гэтага не рабілі, адзначае ізраільскае выданне, і некаторыя групы нават дапамагалі абараняць габрэяў.

Гэта не першы выпадак, калі беларускага дыктатара падазраюць у антысеміцкіх выказваннях.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках