10 жнiўня 2026, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна культавая кніга Рэя Брэдбэры выходзіць на беларускай мове

Яшчэ адна культавая кніга Рэя Брэдбэры выходзіць на беларускай мове

У цэнтры сюжэта — падзеі будучыні, калі кнігі знаходзяцца пад забаронай.

Выдавецтва «Янушкевіч» выдае на беларускай мове «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдбэры, аднаго з класікаў сусветнай літаратуры, піша «Зеркало».

У цэнтры сюжэта — падзеі будучыні, калі кнігі знаходзяцца пад забаронай. «Пажарныя», у тым ліку і галоўны герой, спальваюць любыя знойдзеныя кнігі.

На жаль, гэтыя падзеі актуальныя і для Беларусі. Рукапісы беларускіх аўтараў масава спальваліся падчас сталінскіх рэпрэсій. Яшчэ ў 2023-м улады прызналіся, што знішчаюць кнігі, прызнаныя імі экстрэмісцкімі.

Старт продажаў у канцы верасня 2026 года. Кнігу можна замовіць па цане 54,90 злотага (каля 44 беларускіх рублёў). Пераклад з англійскай зрабіла Наста Карнацкая.

У сакавіку 2026 года кааліцыю выдавецтваў, у якую ўваходзіць «Янушкевіч», унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Таму замаўляць кнігу Брэдбэры з Беларусі небяспечна. Але вы можаце яе купіць, калі жывяце за мяжой.

Гэта ўжо другая кніга Брэдбэры, якая выходзіць па-беларуску ў нашы дні. У 2026-м у тым жа выдавецтве з’явілася «Віно з дзьмухаўцоў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках