У Гомелі адкрыўся салон прыгажосці, дзе можна нахаміць майстру
5- 15.10.2026, 21:09
За грошы.
У Гомелі адкрыўся салон прыгажосці «Хамка», у якім за грошы можна нахаміць майстру.
На сэрвісе анлайн-запісу студыі прыгажосці пазначана, што правакацыйная паслуга каштуе 10 рублёў. Паводле часу яна займае пяць хвілін.

Уладальніца бізнесу пацвердзіла «Сільным навінам», што ў яе салоне «афіцыйна можна пасварыцца за грошы». Яна дадала, што сваёй назвай і зухаватай паслугай яны вырашылі вылучыцца на фоне звыклых назваў і абыграць стому работнікаў сферы паслуг ад пастаяннай неабходнасці быць ветлівымі. Гэта не азначае, што дзяўчына з парога сварыцца з кліентамі — хутчэй, спрабуе знайсці сваю разыначку, удакладнілі «Сільныя навіны».