«Белавія» на тле ўзмацнення атак Узброеных Сіл Украіны абвясціла зніжкі на палёты ў Маскву
2- 15.10.2026, 22:02
Аэрапорты сталіцы РФ рэгулярна закрываюць з-за украінскіх беспілотнікаў.
Зніжкі на рэйсы ў Маскву абвясціў нацыянальны авіяперавозчык «Белавія».
Выляцець па акцыйным тарыфе з Мінска ў аэрапорт Жукоўскі і назад можна да 30 лістапада ўключна.
Кошт квіткоў з Мінска пачынаецца ад 136 рублёў, з Жукоўскага — ад 121 рубля. Квіток на рэйс туды і назад можна набыць па цане ад 248 рублёў.
Як паведамляў Charter97.org, Украіна рыхтуе рэзкае ўзмацненне атак на расійскія аэрапорты.