У Кангрэсе ЗША пагразілі мерамі з-за абмежавання Starlink ва Украіне
- 15.10.2026, 22:42
- 1,584
Кангрэс можа пазбавіць фінансавання ведамствы, адказныя за абмежаванні.
Член Палаты прадстаўнікоў ЗША Браян Фіцпатрык пагразіў дамагацца прыпынення фінансавання федэральных ведамстваў, калі высветліцца, што амерыканскія ўлады абмежавалі доступ украінскіх вайскоўцаў да спадарожнікавай сувязі Starlink, паведамляе The Wall Street Journal.
«Калі мы пачнем пакідаць Украіну без сувязі, наступствы будуць, можаце мне паверыць», — сказаў Фіцпатрык. Паводле яго слоў, Кангрэс можа пазбавіць фінансавання ведамствы, адказныя за абмежаванні. «Ведамствы не атрымаюць фінансавання, калі не будуць выконваць свае абавязкі», — заявіў кангрэсмен.
Паводле даных WSJ, украінскі дыпламат Дзяніс Сіенік накіраваў амерыканскім заканадаўцам тэрміновае паведамленне пра праблемы з выкарыстаннем вайсковых тэрміналаў Starlink.