Суд у ЗША абавязаў Дзяржаўны дэпартамент аднавіць разыгрыш грын-карт
6- 15.10.2026, 20:22
- 1,312
Не пазней за 18 кастрычніка.
Суд абавязаў Дзяржаўны дэпартамент ЗША аднавіць разыгрыш грын-карт не пазней за 18 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на рашэнне федэральнай суддзі Джынсук Оты.
«Суд абавязвае адказчыка Марка Рубіо у яго афіцыйнай якасці дзяржаўнага сакратара ЗША і Дзяржаўны дэпартамент <...> не пазней за поўнач… 15 кастрычніка <...> публічна абвясціць на сваім вэбсайце перыяд рэгістрацыі ў латарэі іміграцыйных віз на 2027 фінансавы год», — гаворыцца ў дакуменце.
Таксама суддзя абавязала адкрыць рэгістрацыю для ўдзелу ў разыгрышы не пазней за 18 кастрычніка. Згодна з рашэннем, яна павінна быць даступная не менш як 30 дзён.
У сакавіку ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША паведамілі, што для ўдзелу ў латарэі на грын-карту Злучаных Штатаў цяпер пры падачы заяўкі трэба загрузіць копію пашпарта. Змены былі прынятыя з мэтай павысіць бяспеку і не дапусціць выпадкаў махлярства. Правіла ўступіла ў сілу 10 красавіка і датычыцца латарэі, пераможцы якой змогуць атрымаць грын-карту ў наступным годзе.