11 траўня 2024, Субота, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост цэн у Расеі пабіў пяцігадовы рэкорд

6
Рост цэн у Расеі пабіў пяцігадовы рэкорд

Харчовыя тавары ў чэрвені падаражэлі на 7,9 працэнта.

У чэрвені інфляцыя ў Расеі паскорылася да 6,5 адсоткаў у параўнанні з тым жа месяцам летась, тады як у траўні яна дасягала 6 адсоткаў, сведчаць звесткі Расстата.

Такім чынам рост коштаў пабіў пяцігадовы рэкорд, абнавіўшы максімум з 2016 года (у верасні таго года яна дасягала 6,4 адсоткаў).

Харчовыя тавары ў чэрвені падаражэлі на 7,9 адсотка ў гадавым вымярэнні, нехарчовыя тавары - на 7,04 адсотка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках