12 траўня 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб не будзе гуляць за «Аль-Хідэн» з Бахрэйна

10
Аляксандр Глеб не будзе гуляць за «Аль-Хідэн» з Бахрэйна
ФОТА: TRIBUNA.BY

Пра гэта паведаміла жонка футбаліста.

Зорка беларускага футбола Аляксандр Глеб не будзе гуляць за «Аль-Хідэн» з Бахрэйна. Пра гэта Еuroradio распавяла жонка футбаліста Святлана. З ейных слоў, ніякага кантракту напраўду няма.

Інфармацыя пра тое, што Глеб вяртаецца да спартыўнай кар'еры, з'явілася пасля з'яўлення фота Аляксандра ў асяроддзі арабскіх шэйхаў. Нават дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА напісала, што 40-гадовы беларускі паўабаронца падпісаў кантракт і ў наступным сезоне будзе гуляць за Бахрэйнскую каманду.

Што Глеб робіць у Бахрэйне, Святлана не ўдакладніла, але сказала, што яго «хацеў убачыць прынц».

Затое Tribuna.by высветліла, што Глеб паехаў у Бахрэйн разам з цэлай «дэлегацыяй». Акрамя яго там шэраг спартыўных функцыянераў: ад прадстаўніка НАК да экс-гімнасткі Ксеніі Санковіч, заўважанай у зборы кавуноў на ўчастку Лукашэнкі.

ФОТА: TRIBUNA.BY
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках