Расейскага чыноўніка, які назваў жыхароў Краснаярска «ныючай кучай лайна», вырашылі не караць
10- 12.08.2021, 20:40
- 12,624
Гэта «яго асабістая справа», заявілі ў адміністрацыі Краснаярскага краю.
Адміністрацыя Краснаярскага краю лічыць «асабістай справай» дарадцы кіраўніка адміністрацыі губернатара Андрэя Агафонава яго заявы пра тое, што жыхары рэгіёна з'яўляюцца «ныючай кучай лайна».
Як паведамляе РБК, Агафонаў зрабіў рэзкія заявы пра сібіракоў на сваёй старонцы ў Facebook, пазней выдаліўшы допіс.
Са слоў чыноўніка, яму стала «сорамна», што ён таксама з Краснаярска пасля чытання каментарыяў да заявы фігурыста Аляксея Ягудзіна. Спартовец напісаў у Instagram, што не адчуў паху гару ў горадзе, накрытым смогам ад лясных пажараў.
«Я пачытаў каментары ў інстаграме Ягудзіна, і стала крыху сорамна, што я таксама з Краснаярска. Як людзі ў гэты ператварыліся, у гэтую ныючыя кучу лайна? І як ім жывецца пастаянна з гэтым адчуваннем вечнага прыціскання? <...> Асобныя кампліменты байцам нябачнага фронту, якія выхавалі цэлае пакаленне істэрычак «у рэжыме чорнага неба». Гэта не жыхары Сібіры, гэта наогул не расейцы, гэта нейкі плаксівы зброд», - напісаў Агафонаў.
У прэс-службе губернатара Краснаярскага краю Аляксандра Уса нагадалі РБК, што Агафонаў напісаў усё гэта на сваёй асабістай старонцы.
«Таму эмоцыі - гэта яго ўласная справа», - дадалі ў прэс-службе.