10 траўня 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Параноя Лукашэнкі нарастае

2
Financial Times: Параноя Лукашэнкі нарастае

ЗША і Вялікабрытанія павінны ўвесці галіновыя санкцыі супраць Менску.

Сітуацыя вакол беларускай спартоўкі Крысціны Ціманоўской - гэта падзея, якую лягчэй уявіць на Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 1964 годзе, чым на Алімпіядзе 2021 года. Праз некалькі гадзін пасля таго, як Ціманоўская атрымала «прытулак» у Польшчы, беларускага актывіста Віталя Шышова знайшлі мёртвым у кіеўскім парку, паліцыя не выключае версію забойства.

Падзеі гэтага тыдня, пасля таго, як у траўні беларускі дыктатар прымусова пасадзіў самалёт Ryanair, каб захапіць апазіцыйнага актывіста, падкрэсліваюць, як Аляксандр Лукашэнка ператварае Беларусь у міжнароднага выгнанца, цытуе выданне Financial Times «Люстэрка тыдня. Украіна».

Сітуацыя з Ціманоўскай сыходзіць каранямі ў савецкія часы. 24-гадовая спартоўка паскардзілася ў сацсетках, што трэнеры "знайшлі" для яе эстафету, да якой яна не рыхтавалася, бо іншыя беларускія спартоўцы не прайшлі дастаткова допінг-тэстаў для ўдзелу ў спаборніцтвах (абставіны, якія патрабуюць расследавання).

Пасля таго, як кіраўнікі каманды паспрабавалі адправіць яе дадому праз тое, што яны назвалі «эмацыйным, псіхалагічным станам», Ціманоўскую абараніла паліцыя Токіё, а Варшава прапанавала гуманітарную візу.

Сітуацыя выклікае думкі пра дыктатарскія рэжымы: кіраўніком Алімпійскага камітэта Беларусі з'яўляецца Віктар Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі. У свой час сын Садама Хусэйна Удэй узначальваў алімпійскія і футбольныя асацыяцыі Ірака.

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў Лукашэнку прыязджаць у Токіё пасля таго, як беларускія спартоўцы абвінавацілі ўладу ў палітычнай дыскрымінацыі. Беларускія спартоўцы ўдзельнічалі ў пратэстах, якія ўспыхнулі пасля таго, як год таму Лукашэнка заявіў аб сваёй «перамозе» на выбарах.

З тых часоў было арыштавана амаль 35 тысяч беларусаў. Многія маладыя людзі пакідаюць Беларусь. Віталь Шышоў узначальваў Беларускі дом ва Украіне, які дапамагае эмігрантам ратавацца ад пераследу. Яго сябры сказалі, што за Шышовым сачылі.

Аб сачэнні казаў і актывіст Раман Пратасевіч, перад тым як сесці на рэйс з Грэцыі ў Літву, але самалёт прымусова пасадзілі ў Менску.

Здушэнне апазіцыі сведчыць пра рост параноі з боку Лукашэнкі.

Заходнія краіны больш не настроены трываць ягонае жорсткае стаўленне да ўласнага народу і парушэння закона, як дома, так і за мяжой.

Святлана Ціханоўская, якую многія беларусы ўважаюць за сапраўдную пераможцу леташніх выбараў, заклікала Вашынгтон і Лондан узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Захад павінен прыслухоўвацца да гэтых заклікаў. ЕЗ пайшоў далей, чым ЗША і Вялікабрытанія, увёўшы санкцыі не толькі супраць фізічных асоб, але і галіновыя меры, якія забараняюць імпарт беларускіх нафтапрадуктаў і калію - самы прыбытковы экспарт краіны.

Але трэба ліквідаваць некалькі шчылін, якія абмяжоўваюць дзеянне галіновых санкцый. Гэтак жа, як Захад ужо рабіў пасля ўварвання Расеі ва Украіну, ЗША і Вялікабрытанія павінны ўвесці галіновыя санкцыі супраць Беларусі.

Праз тры дзесяцігоддзі пасля падзення Берлінскага муру беларускі рэжым выглядае як гістарычная анамалія. Беларусы заслугоўваюць салідарнасці Захаду, каб рэжым Лукашэнкі нарэшце прыслухаўся да паслання, якое выбаршчыкі адправілі яму год таму, рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках