11 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне Бжэзінскага

7
Вяртанне Бжэзінскага
ЗБІГНЕЎ БЖЭЗІНСКІ

Насельніка бункера можа хапіць удар.

Ёсць прозвішчы, ад якіх скрэпная грамадскасць заводзіцца - Сорас, Нуланд, Псакі, Бжэзінскі...

Паспрабуйце спаслацца ў станоўчым сэнсе на каго-небудзь з іх і ўбачыце, як скрэпнага суразмоўцу затрасе, успыхнуць нядобрым агнём ягоныя вочы.

Адзін хацеў заняволіць Расею фондамі, іншая печыва раздавала ўкраінцам, трэцяя не так каментавала, апошні маляваў стратэгіі супраць нашай дзяржавы. Да кожнага свой рахунак.

Збігнеў Бжэзінскі, дарадца прэзідэнта ЗША Картэра ў нацыянальнай бяспецы ў далёкіх 70-х гадах, сышоў з жыцця ў 2017 годзе. Здавалася, ягонае прозвішча засталося ў мінулым. Але вось на табе - яно зноў на слыху!

Прэзідэнт Байдэн наважыў прызначыць амбасадарам ЗША ў Польшчы адваката Марка Бжэзінскага, сына ўлюбёнага скрэпнай грамадскасцю Збышака. Марк за адміністрацыяй Абамы працаваў у 2011-2015 гадах амбасадарам у Швэцыі.

Першы ж каментар-накаўт пад навіной аб прызначэнні на адным з расейскіх рэсурсаў: «Чаму не ў Расею? Каб бункернага хапіў удар!»

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках