19 сакавiка 2024, aўторак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоркі беларускага спорту заклікалі да страйку

11
Зоркі беларускага спорту заклікалі да страйку
ФОТА: ТАСС

Страйкаваць могуць усе.

Зоркі беларускага спорту падтрымалі страйкавы рух і заклікалі беларусаў рыхтавацца да страйку.

Свабодныя спартоўцы SOS_BY і Фонд спартыўнай салідарнасці выступілі з заявай:

- Беларусы, ужо год мы рухаемся да адной мэты і хочам быць свабоднымі, але чамусьці спадзяемся, што гэтую свабоду нам арганізуе нехта іншы.

Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы:

- У спорце, калі мы выходзім на пляцоўку, арэну або стадыён, мы можам разлічваць толькі на сябе. Мы ведаем, што побач знаходзяцца нашы таварышы з каманды, іх адвага, сіла. Трэнер і яго падказкі, нашы блізкія, іх вера. Але перамогу заўсёды здабываем самі - сваімі дзеяннямі.

Алена Леўчанка, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы ў баскетболе:

- Свабодныя спартоўцы SOS_BY і Фонд спартыўнай салідарнасці далучаюцца да страйкавага руху. У адпаведнасці з артыкулам 41 Канстытуцыі Беларусі грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы, у тым ліку і права на страйк.

Мы будзем страйкаваць і заклікаем кожнага далучыцца!

Кацярына Сныціна, экс-капітанка каманды Беларусі ў баскетболе, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы:

- Мы бачым, што Лукашэнка не збіраецца сыходзіць, а працягвае сядзець на шыі ў народа. Мэта страйку - аднаўленне справядлівасці і законнасці, вызваленне невінаватых людзей з турмаў, абарона нашых правоў на бяспечную працу і годную аплату. Страйкаваць могуць усе: рабочыя, лекары, настаўнікі, работнікі транспарту, супрацоўнікі прыватных кампаній, прадпрымальнікі і, вядома, спартоўцы.

Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнер гандбольнага клуба "Віцязь»:

- Страйкаваць павінен кожны! Цяпер гэта адзіны бяспечны і самы эфектыўны спосаб барацьбы з дыктатурай. Лукашэнка павінен сысці, годзе яму служыць, годзе яго карміць, годзе зарабляць яму грошы, годзе спансаваць гвалт.

Артур Удрыс, бронзавы прызёр клубнага чэмпіянату свету ў валейболе:

- Рэжым вырывае «нязгодных» па адным. Ладзіць паказальныя катаванні і яму гэта на руку. А вось чаго сапраўды баіцца рэжым, дык гэта масавых страйкаў. Таму што не ведае, што з імі рабіць. Масавасць гарантуе бяспеку. У гэтай сістэмы няма такой колькасці наручнікаў. Усю краіну не звольніць за прагулы.

Андрэй Краўчанка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у дзясяцібор’і:

- Беларусы, калі не мы самі і калі не цяпер, то ніхто і ніколі нас не вызваліць! Перамены - гэта наш выбар і наша адказнасць. Рыхтуемся да страйку ўсёй краінай. Нас большасць!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках