5 траўня 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слабыя месцы лукашысцкага рэжыму

8
Слабыя месцы лукашысцкага рэжыму
ФОТА: ТАСС

Пра што маўчыць хунта.

– Беларусы! Мы з вамі праз многае прайшлі і без стомы ідзём далей, – піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу». – Дзяржпрапаганда прадаўжае крычаць з усіх прасаў пра свае няісныя «перамогі» на ўсіх кірунках: сельская гаспадарка, вытворчасць, эканоміка, каранавірус.

Аднак відавочна, што па ўсіх франтах рэжым церпіць паразу. Гэта відаць з наступных прамых або ўскосных прыкметаў:

– Нягледзячы на дапамогу Расеі, ключавыя бізнэсмэны і набліжаныя асобы рэжыму вельмі пацярпелі ад міжнародных санкцый ужо цяпер. Ад рэжыму адвярнуўся нават Кітай. Таму ціск на рэжым па ўсіх франтах, як унутры краіны, так і звонку, неабходна прадаўжаць і далей.

– Выцечка мазгоў. Як ні круці, а некаторыя месцы могуць займаць толькі кваліфікаваныя спецыялісты, якія ў 21 стагоддзі ва ўмовах рэпрэсій працаваць не будуць. У нас не паўночна-карэйскае грамадства, якому можна вось так лёгка «прамыць мазгі», што ўсё цудоўна, сучасныя беларусы ўжо даўно маюць доступ да інфармацыі пра тое, як жывуць іншыя краіны. Паводле розных звестак, за 2020 год Беларусь пакінулі сотні тысячаў грамадзянаў.

– Кадравы крызіс у сілавых і чынавенскіх структурах. Сістэма зусім не такая маналітная, якой спрабуе здавацца з боку.

– Бесперапынны пратэст, які стварае інфармацыйныя і дыпламатычныя прэцэдэнты і прымушае рэжым рабіць памылкі, кожная з якіх можа стаць фатальнай.

Далучайцеся да страйкавых ініцыятываў!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках