2 траўня 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар удакладніў сімптомы, уласцівыя штаму каранавіруса «Дэльта»

4
Лекар удакладніў сімптомы, уласцівыя штаму каранавіруса «Дэльта»

Спецыяліст параўнаў «Дэльта» з іншымі штамамі.

Штам «Дэльта» лечыцца горш, чым папярэднія штамы COVID-19, працякае цяжэй і выклікае шмат бактэрыяльных ускладненняў. Пра гэта распавёў загадчык COVID-аддзялення Харкаўскай абласной бальніцы Мікіта Калашнікаў, паведамляе objectiv.tv.

«Стан пацыентаў доўгі час застаецца вельмі стабільным. Але ў іх вельмі выражаная з'ява інтаксікацыі. Вельмі доўга тэмпература трымаецца на ўзроўні 39 - 40 градусаў. І ён вельмі дрэнна лечыцца, горш, чым папярэднія штамы. Калі раней мы часцей ужывалі супрацьвірусную тэрапію, то цяпер часцей антыбактэрыяльную ўжываем. Бо вельмі вялікі працэнт бактэрыяльных ускладненняў», - кажа Калашнікаў.

З ягоных слоў, у аддзяленні шмат пажылых пацыентаў у цяжкім і вельмі цяжкім стане. Акрамя таго, вельмі шмат маладых людзей, цяжарных і парадзіх.

«Вельмі вялікая колькасць цяжарных хворых. Цяжарных на вялікіх тэрмінах - 33 - 37 тыдняў цяжарнасці. Дзе яны яго знайшлі? Цяпер 10 жанчын у нас ляжыць - 9 цяжарных, адна парадзіха. Вельмі цяжкая парадзіха, са 100% паразай лёгкіх», - распавёў загадчык аддзялення.

Таксама Калашнікаў удакладніў сімптомы, уласцівыя штаму «Дэльта» - акрамя інтаксікацыі і высокай тэмпературы, у пацыентаў назіраецца насмарк і боль у горле.

«Сімптомы: закладзенасць носа, чаго раней не было, боль у горле. Амаль няма страты нюху і смакавых адчуванняў. Зрэдку бывае дыярэя, рэдка. Не ведаю, чаму нашы навукоўцы кажуць - дыярэя - мы не бачым», - удакладніў медык.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках