2 траўня 2024, Чацвер, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі збілі сірыйскіх бежанцаў і забралі ў іх грошы

24
Беларускія памежнікі збілі сірыйскіх бежанцаў і забралі ў іх грошы

У Менск мігранты прыляцелі з Іярданіі.

Беларускія сілавікі неаднаразова затрымлівалі мігрантаў па дарозе да польскай мяжы. Паводле словаў сірыйскіх мігрантаў, падчас праверкі памежнікі забралі ў іх частку грошай, а аднаму з мужчынаў зламалі сківіцу, паведамляе польскае радыё RMF FM.

Сірыйцы расказалі польскім журналістам, што ў Менск яны прыляцелі з Іярданіі, дзе жылі некалькі гадоў. На таксі яны паехалі да польскай мяжы, і па дарозе іх нібыта некалькі разоў затрымлівалі беларускія сілавікі.

Мужчыны заявілі, быццам сілавікі іх рабавалі і збівалі. Потым іх высадзілі на мяжы і паказалі, куды ісці далей.

Мігранты нелегальна дабраліся ў Польшчу, дзе іх затрымалі польскія памежнікі. Аднаго з сірыйцаў даставілі ў лякарню: у яго была зламаная сківіца. Астатнія пагадзіліся на штраф. Украінскага кіроўцу, які дапамагаў мігрантам перайсці мяжу, арыштавалі і абвінавацілі ў датычнасці да арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках