5 траўня 2024, Нядзеля, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Масква можа пагадзіцца на пэўныя ўмовы для нейтралізацыі Лукашэнкі

15
Палітолаг: Масква можа пагадзіцца на пэўныя ўмовы для нейтралізацыі Лукашэнкі
ФОТА: AA.COM

У дачыненні да дыктатара Крэмль вядзе двайную гульню.

Таракан правёў нараду аб сітуацыі на межах Беларусі. Ці магла яна быць вынікам таямнічай паездкі ў Сочы, куды на выходных дакладна лётаў самалёт беларускага дыктатара (у свіце быў і кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо, які прысутнічае сёння на сустрэчы).

На гэтае пытанне «Салiдарнасцi» адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

- Не сакрэт, што Еўразвяз у пытанні міграцыйнага крызісу апелюе да Масквы з просьбай паўплываць на развязанне канфлікту. Так, Пуцін абараняе Лукашэнку. Але гэта не значыць, што ён не можа весці падвойную гульню. У Пуціна ёсць свае інтарэсы на еўрапейскім накірунку: запусціць «Паўночны струмень - 2»; іншыя газавыя пытанні; аслабіць заходнія санкцыі.

Я думаю, што Масква магла б пагадзіцца на пэўныя ўмовы: вы змякчаеце санкцыі, а мы спрабуем паўплываць на Лукашэнку, каб ён не ствараў такіх галаўных боляў з мігрантамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках