10 траўня 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульцы НХЛ змогуць узяць удзел у зімовай Алімпіядзе-2022

Гульцы НХЛ змогуць узяць удзел у зімовай Алімпіядзе-2022

Мінулая зімовая Алімпіяда праходзіла без гульцоў наймацнейшай лігі свету.

Гульцы амерыканскай Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) змогуць узяць удзел у зімовай Алімпіядзе-2022, якая пройдзе ў Пекіне. Але застаецца магчымасць адмовы Лігі нават у апошні момант.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт НХЛ.

Паведамляецца, што НХЛ і Асацыяцыя гульцоў НХЛ заключылі адпаведнае пагадненне з Міжнароднай федэрацыяй хакея з шайбай (IIHF). Такім чынам, пацвярджаецца перапынак у раскладзе рэгулярнага сезону 2021-2022 для ўдзелу гульцоў НХЛ у маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне.

Пры гэтым пагадненне дапускае магчымасць адмовы ад удзелу ў выпадку, калі НХЛ палічыць, што сітуацыя з пандэміяй COVID будзе пагражаць здароўю хакеістаў.

Адзначым, мінулая зімовая Алімпіяда праходзіла без гульцоў наймацнейшай лігі свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках