20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі не стае дзясяткаў тысяч лекараў

10
У Расеі не стае дзясяткаў тысяч лекараў

Маладыя спецыялісты сыходзяць з медыцыны.

Расеі не стае 30 тысяч лекараў, заявіў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін. У краіне зараз нібыта будуюцца лякарні, аднак працаваць у іх няма каму. «Вялікая праблема, якая на сённяшні дзень усё больш крычыць - гэта адсутнасць медыцынскіх работнікаў. Не стае 30 тысяч лекараў», - растлумачыў ён.

Як піша The Moscow Times, паводле звестак партала дзяржаўнай статыстыкі АМІСС, на травень 2023 года ў сярэднім па Расеі забяспечанасць лекарамі-спецыялістамі складала 15,27 на 10 тысяч насельніцтва, але ў большасці рэгіёнаў гэтая лічба была яшчэ ніжэйшай — аж да 9,83. Гэтыя паказчыкі гавораць аб крытычным дэфіцыце медыцынскіх спецыялістаў у краіне.

У 17 рэгіёнах РФ, дзе зафіксаваныя самыя нізкія паказчыкі забяспечанасці лекарамі, не стае анэстэзіёлагаў-рэаніматолагаў, псіхіятраў-нарколагаў і неўролагаў. Ёсць таксама дэфіцыт неанатолагаў, гінеколагаў, оталарынголагаў, афтальмолагаў і педыятраў.

У 2022 годзе ў Расеі не ставала 60% лекараў першаснага звяна, а найбольш прыкметная гэтая праблема была ў сельскай мясцовасці, паказваў раней сустаршыня Усерасейскага звязу пацыентаў, лекар-неўролаг Ян Уласаў. Асноўнай прычынай нястачы лекараў у рэгіёнах сталі звальненне 30% маладых спецыялістаў праз маленькія заробкі, а таксама сыход старшага пакалення медыкаў на пенсію.

Для ўхілення праблемы ў Міністэрстве аховы здароўя надумалі адрадзіць савецкую сістэму размеркавання студэнтаў-медыкаў па рэгіёнах адразу пасля заканчэння вучобы, а таксама паабяцалі з 2025 увесці «адзіную сістэму аплаты працы» для медыцынскіх спецыялістаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках