10 траўня 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць рэкамендацый аб тым, як палепшыць свой сон

2
Шэсць рэкамендацый аб тым, як палепшыць свой сон

У спальні павінна быць ціха, цёмна і прахалодна.

Як мы добра ведаем рэгулярны сон пазітыўна адбіваецца на нашым здароўі, але ў сучасным свеце недасыпанне - практычна пастаянны спадарожнік чалавека. Якія ж парады можа даць навука для паляпшэння сну, а разам з ім і нашага самаадчування? На гэтае пытанне адказвае «Популярная механика».

Парада першая: звярніце ўвагу на тое месца, дзе спіце. У вашай спальні павінна быць ціха, цёмна і прахалодна.

Парада другая: сачыце за гадзінамі. Кладзіцеся спаць і прачынайцеся па раскладзе (нават у выходныя). Гэта дапамагае ўмацаваць ваш цыркадны рытм, і ў далейшым дапаможа прачынацца без усялякіх праблем. І раніцай не кажыце, што яшчэ дзесяць хвілін — і ўсё будзе нармальна. Калі вырашылі ўстаць, да прыкладу, а восьмай раніцы, то ўставайце, інакш прачынацца да ўмоўленага часу кожны раз будзе ўсё цяжэй.

Парада трэцяя: займайцеся фізічнымі практыкаваннямі як мінімум за шэсць гадзін да сну. Так, стома пасля спартзалы ці прабежкі можа справакаваць сон, але звычайна падвышаная тэмпература, якая ўзнікае праз актыўную працу цела, наадварот перашкаджае нам заснуць.

Парада чацвёртая: калі вы хочаце падрамаць днём, то рабіце гэта да 4 гадзін дня і максімум 30 хвілін. Інакш вы парушыце свой рытм, і ўначы будзе вельмі цяжка заснуць.

Парада пятая: сачыце за ўжываннем кафеіну. Паспрабуйце не ўжываць ніякіх напояў, якія змяшчаюць кафеін, пасля поўдня. Распад кафеіну займае амаль пяць гадзін, але ў нашай сістэме ён можа заставацца ўсе 14 гадзін.

Парада шостая: не засынайце перад уключаным тэлевізарам. Гэта можа вельмі негатыўна адбіцца на вашых унутраных гадзінах і выпрацоўцы мелатаніну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках