20 траўня 2024, панядзелак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

3
У Беларусі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

МНС дало некалькі рэкамендацый.

На панядзелак, 17 студзеня, у Беларусі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды і МНС.

"17 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, удзень 17 студзеня і ноччу 18 студзеня месцамі 21-24 м/с, у асобных раёнах 25-27 м/с", — гаворыцца ў паведамленні.

У Менску 17 студзеня раніцай і ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі па горадзе 21-23 м/с.

Нагадаем, паводле ўдакладненых звестак МНС, праз моцны вецер з парывамі да 32 м/с 14 студзеня, у пятніцу, пацярпелі 836 населеных пунктаў у 84 раёнах краіны, у тым ліку Менск.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:

- прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю;

- аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража аўто варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;

- знаходзячыся на дварэ, абыходзіце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;

- пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках