2 траўня 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню з 2014 года цана нафты Brent перавысіла $87 за барэль.

Упершыню з 2014 года цана нафты Brent перавысіла $87 за барэль.

Адбыўся і рост кошту тэхаскай нафты WTI

Упершыню за апошнія сем гадоў цана нафты маркі Brent перавысіла 87 даляраў за бараль. Пра гэта сведчаць звесткі біржы ICE.

Кошт паўночнаморскай нафты з пастаўкай у красавіку сёння дасягаў адзнакі 87,54 даляра за бараль. Цяпер (8:40 у Менску) на рынку адбылася карэкцыя - кошт знізіўся да 87,38 даляра.

Bloomberg адзначае і рост кошту тэхаскай нафты WTI: яна ўпершыню з кастрычніка пераадолела адзнаку 85 даляраў за барэль.

Агенцтва звязвае рост коштаў энэрганосьбітаў з напружанай сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Напярэдадні, нагадвае Bloomberg, еменскія баевікі-хусіты заявілі, што іх беспілотнік нанёс удар па Аб'яднаных Арабскіх Эміратах – трэцім паводле аб'ёму вытворцу нафты ў OPEC.

Яшчэ адным чыннікам росту коштаў Bloomberg называе зніжэнне асцярог з нагоды ўплыву штаму "омікрон" на попыт, а таксама ўмацаванне рынку сырой нафты ў Азіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках