10 траўня 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі мігрантаў застаецца ў лагістычным цэнтры «Брузгі»?

8
Колькі мігрантаў застаецца ў лагістычным цэнтры «Брузгі»?
ФОТА: REUTERS

Сярод іх праводзяць перапіс.

Беларускі Чырвоны Крыж пачаў перапіс мігрантаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў ГЛЦ «Брузгі» каля беларуска-польскай мяжы. Гэта робіцца для сістэматызацыі аказання гуманітарнай дапамогі. Самі мігранты думаюць, што перапіс праходзіць з мэтай іх будучай адпраўкі ў Нямеччыну, піша zerkalo.io.

Паводле апошніх звестак у ГЛЦ «Брузгі» знаходзіцца амаль 700 мігрантаў.

Раней паведамлялася, што каля беларуска-польскай мяжы ў лагістычным цэнтры жыве амаль 500 чалавек.

Як распавёў начальнік аддзела рэагавання і надзвычайных сітуацый Беларускага Чырвонага Крыжа Ігар Трусаў: «У двух намётах размяркоўваем дапамогу, штодня завозіцца сняданак з гарачай гарбатай. Пасля абеду людзям выдаецца індывідуальны пакет з прадуктамі на вячэру, а таксама прадметы першай неабходнасці і сродкі гігіены. Штодня раздаём 1,5-2 тоны прадуктаў, амаль 500 кілаграмаў розных бытавых сродкаў, а таксама адзенне і абутак. Выконваем індывідуальныя просьбы».

Самі мігранты, як паведамляецца, мяркуюць, што перапіс праходзіць з мэтай іх будучай адпраўкі ў Нямеччыну.

Нагадаем, сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася ў лістападзе. Блізу дзве тысячы мігрантаў разбілі лагер побач з пунктам пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы. 16 лістапада мігранты паспрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Яны кідалі ў польскіх сілавікоў камяні. Тыя ўжылі ў адказ вадамёты і слёзатачывы газ. У выніку сутыкнення ёсць пацярпелыя як з аднаго, так і з другога боку.

Пазней беларускія ўлады размясцілі мігрантаў у лагістычным цэнтры каля памежнага пераходу «Брузгі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках