7 лiпеня 2022, Чацвер, 19:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

"Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы": што вядома пра збоі ў працы БЧ

23
"Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы": што вядома пра збоі ў працы БЧ
фота: nn.by

Менскі вузел кіравання перайшоў на працу ў ручным рэжыме.

Учора на сэрверах Беларускай чыгункі адбыўся збой. Так, напрыклад, немагчыма набыць білеты онлайн. Але праблема не толькі з рэзерваваннем у інтэрнеце.

У стачкаме чыгункі “Нашай Ніве” заявілі, што праблемы пачаліся з трох гадзін ночы.

Не працуе не толькі онлайн-сэрвіс набыцця білетаў, але і многія ўнутраныя сістэмы. Па іх інфармацыі, Менскі вузел зараз працуе ў ручным рэжыме.

Пасажыры паведамляюць таксама, што не могуць удакладніць расклад.

"Не працуе мабільны дадатак і табло на некаторых станцыях", - заўважыў адзін з пасажыраў.

Журналісты тэлефанавалі ў прэс-службу чыгункі, каб удакладніць сітуацыю і прычыны збою, але ніхто не ўзяў слухаўку.

Раней аб'яднанне хакераў узяло на сябе адказнасць за збой у працы БЧ. Яны сцвярджаюць, што зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз звестак Беларускай чыгункі "з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі".

Яны дадаюць, што аўтаматыка і сістэмы бяспекі не былі закранутыя, каб не ствараць на чыгунцы аварыйных сітуацый. Каб вярнуць працу ў штатны рэжым, аб'яднанне выставіла ўмовы: вызваленне 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога, і спыненне прасоўвання расейскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».