15 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі ўвялі дапамогу, каб моладзь магла хутчэй з'ехаць ад бацькоў

У Гішпаніі ўвялі дапамогу, каб моладзь магла хутчэй з'ехаць ад бацькоў

Выплачваць дапамогу будуць на працягу двух гадоў.

З гэтага месяца маладыя гішпанцы могуць разлічваць на штомесячную дапамогу ў 250 еўраў, калі ў іх няма грошай на арэнду ўласнага жылля. Так у Гішпаніі вырашылі падтрымаць маладых людзей, якія хочуць з'ехаць ад бацькоў, паведамляе «Евро пульс».

Выплачваць дапамогу будуць на працягу двух гадоў. Атрымаць грошы змогуць тыя, хто маладзейшы за 35 гадоў і атрымлівае менш за 24 318 еўраў у год.

Дапамогу ўвялі праз высокія кошты на нерухомасць. У буйных гарадах арэнда кватэры каштуе ад 800 еўраў за месяц. Пры гэтым сярэдні заробак маладога гішпанца - 970 еўраў.

Паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, 55% гішпанцаў ва ўзросце 22-29 гадоў жывуць з бацькамі. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў у Еўропе.

Часцей за ўсё маладыя еўрапейцы ад 16 да 29 гадоў не спяшаюцца з'язджаць ад бацькоў у Харватыі (тут з бацькамі жывуць 93% юнакоў і 82% дзяўчат) і на Мальце (87% юнакоў і 82% дзяўчат).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках