16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раў: Ёсць звесткі аб тым, што ўзброеныя сілы РФ у Беларусі будуць узмацняцца

7
Раў: Ёсць звесткі аб тым, што ўзброеныя сілы РФ у Беларусі будуць узмацняцца
ЗБІГНЕЎ РАЎ
ФОТА: GRZEGORZ MICHAŁOWSKI /PAP

Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы заявіў сёння ў Таліне.

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў 31 студзеня ў Таліне правёў перамовы з міністрам замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Лійметс. Ішла размова аб пытаннях бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, паведамляе «Радио Польша».

«Канцэнтрацыя расейскіх войскаў уздоўж украінскіх межаў стварае самую напружаную сітуацыю ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны», - заявіў Збігнеў Раў.

Ён падкрэсліў, што «гаворка ідзе не толькі пра польскія, літоўскія, латвійскія ці эстонскія межы. Гаворка ідзе пра ўсходнія межы ўсёй трансатлантычнай супольнасці».

Збігнеў Раў таксама нагадаў пра канцэнтрацыю расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі: «Нам вядома пра запланаваныя на люты вучэнні беларускіх і расейскіх войскаў, хаця яны і не былі заяўленыя раней. Мы таксама назіраем некаторыя тэндэнцыі, якія паказваюць на тое, што ў будучыні расейскія ўзброеныя сілы ў Беларусі будуць узмацняцца».

Эва-Марыя Лійметс адзначыла, што палякі бяруць удзел у місіі патрулявання паветранай прасторы краін Балтыі, а Эстонія накіравала салдат, каб дапамагчы Польшчы справіцца з гібрыднай атакай на мяжы Польшчы і Беларусі.

Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас заклікала Нямеччыну «прыслухацца да ўкраінцаў» і даць узбраенне Украіне на фоне пагрозы расейскага ўварвання. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild, апублікаванаму 31 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках