20 траўня 2024, панядзелак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа паспяхова замяшчае імпарт расейскай нафты

5
Еўропа паспяхова замяшчае імпарт расейскай нафты

Імпарт нерасейскай нафты вырас да максімальных аб'ёмаў з 2016 года.

Менш як праз два месяцы ў Еўразвязе пачне дзейнічаць эмбарга на пастаўкі нафты з Расеі. Пакуль яны ідуць, але дзель расейскага імпарту агулам упала да 21% з 34% у 2021 годзе.

У верасні Еўропа (выключаючы Турцыю) імпартавала 8,46 млн барэляў сырой нафты і кандэнсату штодня, паводле звестак Vortexa, гэта максімум са студзеня 2020 года. Больш за ўсё сыравіны паступіла з Афрыкі (3,1 млн барэляў), Паўночнай Амэрыкі ды з Блізкага Усходу (па 1,4 млн); у студзені на гэтыя рэгіёны прыпадала 2,3 млн, 1,2 млн і 0,64 млн барэляў адпаведна.

Расея ў верасні змагла прадаць 1,78 млн барэляў нафты і кандэнсату супраць 3 млн барэляў штодня перад пачаткам вайны.

Імпарт нерасейскай нафты вырас да максімальных аб'ёмаў з 2016 года, калі Vortexa пачала збіраць адпаведныя звесткі, паведамляе a target="_blank" href=https://www.bloomberg.com/news/articles/2022-10-12/europe-s-oil-imports-at-2-year-high-even-as-russia-share-shrinks>Bloomberg. Імпарт жа расейскай, наадварот, знаходзіцца амаль на мінімальным узроўні за той жа перыяд (менш было толькі ў жніўні - 1,69 млн).

Максімальная дзель, 37%, цяпер прыпадае на пастаўкі з Афрыкі.

Нягледзячы на падзенне расейскіх паставак, Еўропе неабходна знайсці ім на замену ўсё яшчэ дастаткова вялікі аб'ём нафты. Блізу 300 000 барэляў штодня дадаткова патэнцыйна могуць даць ЗША і яшчэ 400 000 барэляў - Казахстан, паводле ацэнкі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (тут размова толькі пра сырую нафту). У IV квартале Нарвэгія таксама запланавала нарасціць экспарт, павелічэнне аб'ёму можа скласці 220 000 барэляў штодня.

Праўда, попыт у Еўропе ў наступны год можа стацца ніжэйшым дзеля рэцэсіі, якая пагражае эканоміцы рэгіёну. МВФ чакае спаду ў еўразоне ў другім паўгоддзі гэтага года, а выніковы рост у 2022 годзе, згодна з апублікаваным у аўторак новым прагнозам, складзе толькі 1% - супраць 4,6% годам раней. У наступным годзе МВФ чакае росту на 1,4%.

Праблемы ў сусветнай эканомікі прымусілі OPEC у сераду чацвёрты раз з красавіка знізіць прагноз росту сусветнага сярэднядзённага попыту на нафту ў гэтым годзе - на 460 000 барэляў да 2,63 млн барэляў. Прагноз на наступны год зніжаны на 360 000 да 2,34 млн барэляў, агульны попыт складзе 102,02 млн барэляў.

OPEC і нафтаздабыўныя краіны, якія далучыліся да яе, у тым ліку Расея, на мінулым тыдні наважылі знізіць нафтаздабычу на 2 млн барэляў штодня, нягледзячы на ахаладжэнне эканомікі, - а, магчыма, і дзякуючы яму. Цана нафты Brent знізілася да пачатку кастрычніка да $85 за барэль, і OPEC+ хоча яе падтрымаць. Супраць выступалі ЗША, і пастанова OPEC+ справакавала канфлікт паміж Вашынгтонам і Эр-Рыядам.

Каб не дапусціць росту цаны нафты пасля ўваходу ў дзеянне эмбарга ЕЗ, заходнія краіны спрабуюць дазволіць пастаўкі расейскай нафты, але абмежаваць яе цану. Пра увядзенне граніцы дамовіліся краіны "вялікай сёмкі", а Еўразвяз уключыў адпаведныя абмежаванні ў восьмы пакет санкцый. Але канкрэтнае значэнне граніцы дагэтуль не вызначанае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках