16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК распачаў справы супраць кіраўніцтва дзвюх сеткавых крамаў у Гародні і Ваўкавыску

16
КДК распачаў справы супраць кіраўніцтва дзвюх сеткавых крамаў у Гародні і Ваўкавыску

Павысілі кошты на 1,7 рубля.

Камітэт дзяржкантролю прадаўжае паляванне на гандляроў, якія наважыліся павысіць кошты пасля забароны 6 кастрычніка. На гэты раз «спыненая супрацьпраўная дзейнасць службовых асоб гандлёвых аб'ектаў у неабгрунтаваным павышэнні коштаў» у дзвюх крамах Гарадзенскай вобласці. У дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба КДК.

Размова ідзе пра дзве сеткавыя крамы ў Гародні і Ваўкавыску. Як сцвярджае ўстанова, фігуранты «далі незаконнае ўказанне» павысіць кошты на не менш як 30 таварных пазіцый, у тым ліку каўбасу, мясныя кансервы, марозіва. Павелічэнне коштаў некаторых тавараў даходзіла да 1,7 рубля. Гэта адбывалася 6–8 кастрычніка, гэта значыць, ужо пасля дырэктывы Лукашэнкі пра недапушчальнасць росту коштаў.

«Іх дзеянні вынікавалі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, а таксама правам і законным інтарэсам грамадзянаў, якія набылі гэтыя тавары з завышаным коштам», – заяўляе Камітэт дзяржкантролю.

Крымінальныя справы былі распачатыя ў ДФР КДК паводле ч. 1 арт. 426 КК аб перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках