10 траўня 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае камандаванне расказала, што рушыць за вызваленнем Лімана

6
Украінскае камандаванне расказала, што рушыць за вызваленнем Лімана

Ва УСУ ёсць некалькі стратэгічных мэтаў.

У суботу, 1 кастрычніка, стала вядома, што Узброеныя сілы вызвалілі Ліман у Данецкай вобласці.

У аператыўным сэнсе горад важны. Акрамя таго, прадстаўнік Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты заявіў, што ёсць некалькі стратэгічных каштоўнасцяў у вызваленні Лімана.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлемарафону.

«Гэта (Ліман – Рэд.) чарговы раённы цэнтр, які ўзялі ўкраінскія войскі. Гэта шлях на ўкраінскі Данбас – у Данецкую і Луганскую вобласці, на Сватава і Севераданецк. Гэта таксама найлепшыя пазіцыі для далейшых дзеянняў (УСУ – Рэд.). Калі гэтыя дзеянні будуць, сплануюць нашы штабы ў залежнасці ад таго, як адбудзецца перагрупоўка войскаў, таксама будуць узятыя да ўвагі ўсе змены ў ворага», – расказаў Сяргей Чараваты.

Паводле ягоных словаў, важнае яшчэ маральна-псіхалагічнае пытанне, таму што ва ўмовах, «калі галоўны лідар агрэсара абвяшчае аб анэксіі гэтых тэрыторый, а частка гэтых тэрыторый вызваляецца».

«Гэта вялікі ўздым для нашага народа і войскаў, а таксама ганьба, прыніжэнне і прыгнечанне маральнага становішча для войскаў агрэсара», – падкрэсліў Сяргей Чараваты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках