19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам лепш захоўваць цыбулю, моркву ды іншую гародніну

Як беларусам лепш захоўваць цыбулю, моркву ды іншую гародніну

Рэкамендацыі агранома.

На пытанні чытачоў "АіФ" адказвае спрактыкаваны агароднік, аграном Аляксандр Харабравец:

- Цыбулю-рэпку зазвычай захоўваюць пасля падсушвання на градах (а затым у добра вентыляваным сухім памяшканні), абразання і сартавання. Для гэтага выкарыстоўваюць дашчаныя скрыні, кошыкі, марлевыя мяшкі. Добры і старадаўні спосаб захоўвання цыбулі-рэпкі з бацвіннем, заплеценай у косы, падвешаным у жылым памяшканні на кухні, што надзейна засцерагае яго ад псавання.

Моркву і пятрушку лепш захоўваць у драўляных скрынях або штабелях, перасыпаючы пяском. Для гэтага ў падваліну будучага штабеля або ў скрыні насыпаюць пясок пластом 1-3 см. Затым шэраг морквы ўкладваюць так, каб караняплоды не датыкаліся адзін да аднаго. Зверху морквы насыпаюць яшчэ 1-1,5 см пяску, затым зноў пласт морквы і так запаўняюць скрыню да верху.

Бурак, бручка, рэпа, рэдзька добра захоўваюцца ў купах, але ў скрынях з пяском яны захоўваюцца лепш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках