19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе таннейшая гародніна і садавіна: у рэгіёнах ці Менску?

1
Дзе таннейшая гародніна і садавіна: у рэгіёнах ці Менску?

Параўналі кошты.

Bar24.by параўнаў кошты гародніны і садавіны на рынку «Універсальны» ў Баранавічах і на «Камароўцы» ў Менску.

Для параўнання журналісты ўзялі тое, што зараз карыстаецца найбольшым попытам.

Па таматы і бульбу - у сталіцу

Агуркі і памідоры, як высветлілася, у Мкнску можна купіць танней.

Мінімальны кошт агуркоў у Баранавічах 27 кастрычніка складаў 4,5 рублі за кіло, у той час як на «Камароўцы» ў гэты дзень можна было знайсці гэтую гародніну і па 4 рублі. Зрэшты, максімальны кошт агуркоў дасягаў 15 рублёў за кілаграм. Так што можна абраць і танней, і даражэй.

На баранавіцкім рынку мінімальны кошт памідораў складаў 3,5 рублі за кілаграм, у той час як на «Камароўцы» кошт стартаваў ад… 1 рубля за кіло.

Бульбу ў сталіцы таксама можна купіць танней, зэканоміўшы на кілаграме 20 капеек. Хоць, вядома, можна ўзяць бульбу і даражэй - па 2 рублі за кіло.

А вось капуста таннейшая на баранавіцкім рынку: цана за кілаграм – 80 капеек. У той час як на сталічным рынку - ад 1 рубля.

Слівы ў Менску ўдвая даражэйшыя.

Што да садавіны і ягад, кошты якіх журналісты параўналі, то больш выгадна купляць у Баранавічах.

Напрыклад, апельсіны ў Баранавічах можна купіць за 6,5 рубля за кіло, у Менску мінімальная цана – 7,5 рубля. Танней у нас абыдзецца і купля вінаграду.

А слівы на «Камароўцы» і зусім як мінімум удвая даражэйшыя. На сталічным рынку за іх просяць 10-12 рублёў за кг, у той час як у Баранавічах кілаграм сліў можна набыць за 5 рублёў.

Зялёная салата (100 г) у Менску каштуе 1-1,5 руб., За 5-літровае вядро апенек або зялёнак просяць 10 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках