3 траўня 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 км за дзень: УСУ абрынулі абарону войска РФ у Херсонскай вобласці

7
25 км за дзень: УСУ абрынулі абарону войска РФ у Херсонскай вобласці

Украінскае войска працягвае імклівы контрнаступ на поўдні.

Не паспела Расея ачуняць пасля цяжкіх, у тым ліку ў іміджавым плане, параз на Харкаўшчыне і ў Лімане Данецкай вобласці, як па расейскім войску нанесеныя яшчэ адзін балючы ўдар.

Гэтым разам гаворка ідзе аб Паўднёвым фронце, а менавіта аб паўночнай частцы Херсонскай вобласці, дзе ўкраінскія вайскоўцы прарвалі лінію абароны супраціўніка і за апошнія дні здолелі прасунуцца прыкладна на 25 км, паведамляе dialog.ua.

У нядзелю ўдзень украінскія вайскоўцы апублікавалі відэа з вызваленага сяла Залатая Бэлька, а ўвечар у Сеціве сталі з'яўляцца кадры з украінскімі байцамі ў Хрышчэнаўцы.

Тым часам расейскія вайсковыя карэспандэнты і прапагандысты паведамляюць аб падыходзе падраздзяленняў УСУ да населенага пункта Дудчаны, размешчанага ў дастаткова глыбокім тыле расейцаў на акупаваных тэрыторыях Херсонскай вобласці.

«На Берыслаўскім кірунку супраціўнік падышоў да Дудчан. За сённяшні дзень на гэтым кірунку стабілізаваць фронт не атрымалася. Сітуацыя цяжкая», - пішуць расейскія вайсковыя карэспандэнты.

Прарыў фронту ў раёне Дудчан пацвярджае і расейскі дыверсант Ігар Гіркін (Стралкоў).

Расейцы паведамляюць, што пад націскам УСУ падраздзяленням войска РФ давялося пакінуць таксама Шаўчэнкаўку, Любімаўку і Асакараўку.

«УСУ спрабуюць прарвацца ў Берыслаў, каб выйсці на пераправу да Кахоўскай дамбы і ўзяць Новую Кахоўку», - адзначаюць расейскія паблікі.

Такім чынам, за дзень украінскім войскам удалося прасунуцца прыблізна на 25 км на Паўднёвым кірунку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках