15 чэрвеня 2024, Субота, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея па-варварску абстрэльвае Украіну ракетамі: у шэрагу абласцей выбухі

17
Расея па-варварску абстрэльвае Украіну ракетамі: у шэрагу абласцей выбухі

Зафіксаваныя тры хвалі пускаў расейскіх ракет.

Расея ажыццявіла масаваны пуск ракет па ўкраінскіх гарадах. У большасці абласцей спрацавалі сілы СПА, аднак ёсць і пападанне, піша unian.net.

Выбухі ў Кіеве і вобласці.

Таксама серыю выбухаў чулі ў сталіцы. Паводле інфармацыі мэра Кіева Віталя Клічко, ёсць траплянне ў Пячэрскі раён горада: «Паводле папярэдняй інфармацыі, у два жылыя дамы. Некалькі ракет збілі СПА над Кіевам. Медыкі і ратавальнікі на месцы пападанняў. Больш падрабязная інфармацыя пасля», - паведаміў ён.

Як удакладніў кіраўнік Кіеўскай АВ Аляксей Кулеба, у Кіеўскай вобласці працуе СПА. Ёсць інфармацыя аб збітых аб'ектах.

Ракеты над Чаркаскай вобласцю

Начальнік Чаркаскай АВА Ігар Табурэц таксама паведамляе, што над тэрыторыяй вобласці варожыя ракеты.

Выбухі ў іншых абласцях

Таксама СПА спрацавалі ў Міргарадскай грамадзе на Палтаўскай вобласці, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Сумскай, Хмяльніцкай, Львоўскай і Жытомірскай абласцях.

Частка Львова без святла, удакладніў гарадскі галава Андрэй Садовы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках