16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі афіцэр, які адказваў за мабілізацыю, застрэліўся пяццю стрэламі з чатырох пісталетаў

59
Расейскі афіцэр, які адказваў за мабілізацыю, застрэліўся пяццю стрэламі з чатырох пісталетаў
ВАДЗІМ БОЙКА

Версію пра «самагубства» пацвердзілі ў прэс-службе Ціхаакіянскага флоту РФ.

Ва Уладзівастоку намеснік кіраўніка Ціхаакіянскай вышэйшай ваенна-марской вучэльні палкоўнік Вадзім Бойка знойдзены застрэленым ва ўласным кабінеце.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што афіцэр наклаў на сябе рукі. Але Тэлеграм-канал «База» сцвярджае, што з кабінета Бойкі, які адказваў, апроч іншага, за працу з мабілізаванымі, раніцай 16 лістапада былі чуваць пяць стрэлаў.

Газета «Далёкаўсходнія ведамасці» сцвярджае, што палкоўнік «пусціў сабе кулю ў скроню». Паводле словаў рэдактара «Грамадскай тэлевізіі Прымор'я» Уладзіміра Ашчанкі, версію пра самагубства яму пацвердзілі ў прэс-службе Ціхаакіянскага флоту ды іншыя крыніцы.

Як паведамляе «База» са спасылкай на неназваных таварышаў на службе Бойкі, на целе загінулага выяўленыя «шматлікія агнястрэльныя раны ў грудзі». Дзяжурны, як сцвярджаецца, прыбег у кабінет палкоўніка, пачуўшы страляніну ў будынку. На месцы ён убачыў цела Бойка. Каля яго нібыта былі знойдзеныя пяць гільзаў і чатыры пісталеты Макарава. «Атрымліваецца, палкоўнік стрэліў сабе ў грудзі пяць разоў», – піша «База». Афіцыйнага каментара праваахоўных органаў няма.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках