9 траўня 2024, Чацвер, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі суд вынес прысуд Гіркіну і яшчэ двум тэрарыстам, вінаватым у знішчэнні MH17

51
Гаажскі суд вынес прысуд Гіркіну і яшчэ двум тэрарыстам, вінаватым у знішчэнні MH17
ІГАР ГІРКІН (СТРАЛКОЎ)

Пракуратура Нідэрландаў запытвала пажыццёвае зняволенне для ўсіх абвінавачаных.

У чацвер, 17 лістапада, Гаажскі суд прызнаў грамадзян краіны-агрэсаркі РФ Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага і ўкраінца Леаніда Харчанку вінаватымі ў знішчэнні самалёта MH17 і забойстве 298 яго пасажыраў, паведамляе «Новое время».

Гіркін, Дубінскі і Харчанка былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве 298 разоў - кожнага пасажыра і чальца экіпажа МН17. Яшчэ аднаго фігуранта справы Алега Пулатава суд апраўдаў.

Суд пастанавіў, што няма довадаў таго, што Пулатаў быў асабіста датычны да злачынстваў, інкрымінаваных абвінавачанняў. Таму, на думку суда, яго трэба апраўдаць.

Гіркін, Дубінскі і Харчанка - вінаватыя паводле абодвух абвінавачванняў - забойства і дзеяннях, якія прывялі да падзення самалёта.

Суд у Гаазе пастанавіў, што прызнаныя вінаватымі ў катастрофе малазійскага Boeing Гіркін, Дубінскі і Харчанка павінны выплаціць родным загінулых мінімум 16 мільёнаў еўраў у якасці кампенсацыі

Гаагскі суд таксама завочна прысудзіў Гіркіна, Дубінскага і Харчанку да пажыццёвага зняволення.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках