20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць простых парадаў у доглядзе аўто зімой

3
Пяць простых парадаў у доглядзе аўто зімой

Эксперты падзяліліся, як змагацца з прымярзаннем дзвярэй.

Як часта мыць машыну зімой?

Соль, якая ў гарадах і на асноўных загарадных трасах дапамагае змагацца з галалёдам, трапляе на кузаў, адкуль яе пажадана змываць, піша autocentre.ua.

Але ёсць адзін нюанс – каразійныя працэсы на метале заміраюць пры тэмпературы ніжэйшай за мінус 7–10º С. Таму калі тэмпература падае ніжэй за гэтыя значэнні, соль з кузава можна не змываць, адклаўшы мыйку да цяплейшага надвор'я. У цэлым, вядома ж, кожная мыйка ў марозныя дні ў пэўнай ступені стрэс для лакафарбавага пакрыцця, паколькі розніца тэмператураў змёрзлага кузава і вады даволі вялікая.

Ці можна зберагчы лакафарбавае пакрыццё ад негатыўных чыннікаў зімы?

Соль, пясок, аскепкі лёду і камякі цвёрдага снегу несумненна стараць пакрыццё кузава, яно страчвае глянец, у паскораным тэмпе пакрываецца сеткай мікрадрапінаў і ў выніку становіцца больш уразлівым для карозіі. Зімовымі шчоткамі для ўборкі снегу неабходна карыстацца акуратна, бо іх шчацінне звычайна даволі цвёрдае і таксама можа падрапаць кузаў машыны. Зберагчы лак і фарбу ад такіх наступстваў дапаможа ахоўны паліроль, які рэкамендуецца наносіць у пачатку зімовага сезону. Не варта блытаць ахоўны паліроль доўгага дзеяння (ён жа воск, ён жа цвёрды воск) з аднаразовымі складамі (так званым гарачым воскам), якімі абліваюць аўтамабіль на мыйцы для лепшага лёску і хуткага высыхання. Ахоўныя паліролі, як правіла, маюць пастападобную кансістэнцыю і прызначаныя ў першую чаргу для абароны.

Як змагацца з прымярзаннем дзвярэй у марознае надвор'е?

Па-першае, трымайце ўшчыльняльнікі дзвярэй і багажніка сухімі, выцірайце іх пасля мыйкі, не паркуйцеся ля будынкаў, дзе з даху капае адталая вада. Па-другое, пажадана выкарыстоўваць змазку для ўшчыльняльнікаў – напрыклад універсальны сіліконавы спрэй. Нанесены на гуму, ён не дасць ёй прымерзнуць да кузава, нават калі ў месца кантакту двух матэрыялаў патрапіць вільгаць.

Як чысціць шкло і кузаў ад лёду?

Кузаў прымусова чысціць ад лёду не трэба, лепш дачакацца, пакуль гэта адбудзецца натуральным шляхам. Таксама не варта здзіраць лёд з лабавога шкла, пакінутых скрабком мікрадрапінаў з часам стане столькі, што яны будуць ствараць блікі, асабліва яны замінаюць у начны час. Калі ёсць час, пачакайце, пакуль ацяпляльнік салона прагрэе шкло настолькі, што лёд на іх расплавіцца сам. Калі ж часу чакаць няма, рэкамендуецца ўжыць прэпарат – размарожвальнік шкла. З ягонай дапамогай лёд будзе выдалены хутка і без шкоды для ўшчыльняльнікаў і гумы дворнікаў.

Змерзлыя замкі – кнопкі і лічынкі – не спрабуйце адолець сілай або адагрэць запальнічкай, часцяком гэта прыводзіць да пашкоджання дэталяў. Лепш ізноў жа звярнуцца да дапамогі хіміі – размарожвальніку замкоў ці згаданага сродку для шкла. Папярэдзіць замярзанне замка можна таксама спецыяльнай алівай. Гэты склад загадзя ўпырскваецца ў замочную шчэлку, знайсці яго можна ў крамах, якія гандлююць аўтахіміяй.

За якімі вузламі трэба сачыць зімой у першую чаргу?

Сістэма астуджэння часцей за іншых адмаўляе ў марозны час. Менавіта яе кампаненты зазнаюць найболей значныя тэмпературныя перапады, а адгэтуль – «абвастрэнне» схаваных да часу непаладак: развіццё стомленых расколінаў патрубкаў, няшчыльнасцяў злучэнняў. Таму, калі машына ўжо не новая, пажадана рэгулярна аглядаць рухавік на прадмет выяўлення запацення і відавочных выцечак асцюджальнай вадкасці. Важным індыкатарам стану сістэмы служыць узровень антыфрызу – увесь час кантралюючы яго, можна скласці ўяўленне пра адсутнасць або наяўнасць праблемаў.

Сам антыфрыз, дарэчы, павінен быць свежым і высокай якасці. Правільная асцюджальная вадкасць падаўжае рэсурс дэталяў і змяншае верагоднасць адмовы рухавіка ў суровы зімовы сезон.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках